- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У апошнія дні складваецца ўражанне, што свет застыў. Свет, які ганарыцца шматлікімі дасягненнямі, засаромеўся бяссілля супраць пандэміі каронавіруса. Здавалася, што ўсё залежыць ад нас, што маем уладу над усім навокал... Хапіла літаральна некалькіх дзён – і ўжо не ведаем, што рабіць. Хтосьці аднойчы сказаў, што гэта не час дрэнны, а людзі ствараюць моду эпохі. Таму якімі будзем мы, такім будзе і наш час. Недастаткова перачакаць складаны момант. Ад таго, якія мы цяпер, будзе залежаць тое, якімі станем потым. Менавіта таму гэты новы, нечаканы досвед, які закрануў увесь свет і ўсе яго сферы, з’яўляецца часам пакоры. Эпідэмія, якая праходзіць праз свет, Еўропу і нашу краіну, вучыць даверу Богу ўсіх: як вернікаў, так і няверуючых. У нашых сэрцах і супольнасцях узнікаюць невядомыя дагэтуль страхі адносна будучыні – сваёй і сваіх блізкіх. Але Бог ніколі не адварочваецца ад нас! Ніколі не парушае запавету вернай і трывалай любові з чалавекам, хаця мы так часта абыякавыя і няверныя. У сітуацыі, у якой цяперашняе цярпенне выяўляе столькі халоднасці з боку людзей, мы закліканы звярнуцца да Бога і маліць аб Яго міласэрнасці. Будзем упэўнены, што Ён выслухае нас і блаславіць дарамі любові, прабачэння і міру. Неабходна аб’ядноўваць свае цярпенні з Мукай і Смерцю Хрыста і такім чынам, як гаворыць св. Павел, дапаўняць недахоп пакут Хрыста за Яго цела, якім ёсць Касцёл.