be
pdf

Слова Жыцця 7 (513) 2019

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Цэнтральнай падзеяй Вялікага тыдня становіцца Пасхальны Трыдуум. “Святкуючы Таямніцу Збаўлення, Касцёл адкрывае багацці збаўчых учынкаў і заслуг свайго Пана так, што яны прадстаўляюцца, як гэта было ва ўсе часы, каб вернікі дакрануліся да іх і атрымалі ласку збаўлення” (Канстытуцыя аб святой літургіі №102). Як хрысціяне мы не можам забывацца, што Вялікі тыдзень – гэта вялікая Таямніца веры. Без веры ў Хрыста не пражывём адпаведным чынам гэты бласлаўлёны час. Менавіта яна з’яўляецца прычынай таго, што высока ўзносім галінкі вербачак і з радасцю абвяшчаем мітусліваму і згубленаму свету: “Бласлаўлёны Кароль, які прыходзіць у імя Пана!” (Лк 19, 38). Гэта вера не дазваляе замаўчаць там, дзе гаворка ідзе пра праўду аб Богу, аб Касцёле, аб чалавеку, нягледзячы на тое, што неаднойчы за такое можна быць закіданым камянямі нянавісці і паклёпу (параўн. Лк 19, 40).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2019-04-07
  • Рэдактар: Салабуда Павел
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2019 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org