be
pdf

Слова Жыцця 6 (558) 2021

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Можна абыякава прайсці міма крыжа. Асабліва калі не заўважаеш на ім Езуса. Так робяць мільёны людзей ва ўсім свеце. Аднак, калі ўбачыць пакутуючага Хрыста, крыж перастае быць абыякавым сімвалам, а становіцца люстэркам, у якім чалавек пачынае бачыць розныя вобразы. Перш за ўсё, ён бачыць там уласнае адлюстраванне. Ад яго самога залежыць, наколькі падрабязна разглядае ўбачанае. Можа проста мазнуць вокам і, не робячы ніякіх высноў, спакойна пайсці далей. А можа ўважліва прыглядзецца, заўважыць, што добра, а што дрэнна. Можа парадавацца добраму і пачаць працаваць над выпраўленнем дрэннага альбо пагадзіцца на тое, каб яго кранула сумленне, і пачаць змяняць сваё жыццё да лепшага. Гледзячы ў люстэрка, чалавек бачыць не толькі сябе. Ёсць там і вобразы іншых. Пад крыжам Хрыста альбо побач з ім апынуліся розныя людзі. Там былі Пілат, Юда, заплаканыя жанчыны, Сымон Кірынеец, добры і дрэнны злачынцы, сотнік, Пётр... Адны дазволілі, каб іх сумленне ўзварухнулася, іншыя захацелі заглушыць яго голас. Мы набліжаемся да Вялікага тыдня, калі атрымаем асаблівую магчымасць глядзець на пакутуючага Езуса, разважаць пра Яго мукі і боль. Будзем таксама глядзець на тых людзей, вобразы якіх можна ўбачыць у люстэрку крыжа.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2021-03-21
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2021 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org