- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гісторыя занатуе першыя месяцы 2020 года як балючы досвед, які перажывала чалавецтва. Увесь свет змагаецца з эпідэміялагічнай пагрозай, звязанай з распаўсюджваннем каранавіруса… Да нас штодня даходзіць інфармацыя аб колькасці заражаных, а таксама смутныя звесткі пра чарговых загінулых. Сярод людзей пануе паўсюдная паніка і хаос. Некаторыя краіны закрываюць свае межы, адмяняюць шматлюдныя набажэнствы ў касцёлах. Мы становімся сведкамі таго, як нябачны вірус можа дэзарганізаваць дзейнасць магутных супольнасцей. Яны становяцца бездапаможнымі, як дзеці! На нашых вачах перад маленькім вірусам у кароне падаюць ніц ад страху нават вялікія гэтага свету, тыя самыя, якія яшчэ хвіліну таму былі гатовы змагацца з Богам і Яго законам Любові. Перажываемы час уносіць шмат блытаніны. Мы яшчэ не ведаем, якімі будуць наступствы гэтага новага вопыту. Не ведаем, што чакае заўтра. Ведаем толькі тое, што мы слабыя, кволыя, бездапаможныя... У часе Вялікага посту, які сапраўды ў гэтым годзе стаў асаблівым, варта падпарадкавацца Божай волі з вялікім пачуццём даверу да нашага Айца. Як моцна неабходна спадзявацца на Пана, таму што Ён не з’яўляецца бацькам страху! Хутчэй за ўсё, Ён хоча даць нам знак новай сілы і новага жыцця, калі засведчым пра свой давер. Асаблівым чынам у гэты перыяд велікапоснага пакаяння мы павінны ўсведамляць свае грахі, таму што “не цвікі Цябе прыбілі, а мой грэх; Цябе пакрыўдзілі не людзі, а мой грэх...”.