- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
б даваць, чым у тым, каб браць”, – чытаем у Дзеях Апосталаў (Дз 20, 35). На жаль, вельмі часта мы не памятаем пра гэтую ісціну і не карыстаемся нагодай, калі можам дапамагчы, апраўдваючыся недахопам часу, грошай, жадання... Дзяленне чымсьці з іншымі часам прыносіць турботы. На думку прыходзіць пытанне: чаму менавіта я мушу дапамагаць? Адказ просты: бо Ты вызнаўца Хрыста, таму павінен прытрымлівацца запаведзі любові да бліжняга. Сапраўдны хрысціянін здольны заўважыць чужую нядолю і хутка на гэта зрэагаваць. Ён не пройдзе абыякава міма галоднага ці прагнучага, ахвотна падзеліцца з ім тым, што мае... “Міласціна чалавека – як пячаць у Яго” (Сір 17, 18). Гэтай пячаццю кожны з нас быў адзначаны падчас хросту. Яна сведчыць пра адданасць Усемагутнаму праз рэалізацыю Яго запаведзей. І толькі ад нас залежыць, ці гэты знак, які акрэслівае нашу чалавечнасць у люстэрцы Хрыстовай праўды, будзе выразны; ці не станем з-за сваіх беззаконняў і падзенняў сляпымі і глухімі да евангельскага паслання; ці не сатром са сваёй душы выяву пячаці-запавету з Найвышэйшым.