- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пан заклікае да навяртання асабліва цяпер, у святы час Вялікага посту. Яно з’яўляецца абсалютнай неабходнасцю! Усемагутны прагне нам усвядоміць, што існуе адрознае ад звычайнага жыццё, да якога мы штодзённа імкнёмся. З аднаго боку, рашэнне аб навяртанні мы прымаем толькі аднойчы, а з другога – шматразова на працягу ўсёй сваёй зямной вандроўкі. Аднойчы – калі паста- новім, што хочам жыць у адзінстве з Богам, шма- тразова – пасля кожна- га падзення. Грэх – гэта збочванне з дарогі, якая вядзе ў вечнасць. Аднак Езус заўсёды дае нам чарговы шанс. Колькі іх мы атрымліваем за ўсё жыццё! І мала калі задумваліся, што кожны можа быць апошнім... Бог аб’явіўся чалавеку як хтосьці самы блізкі, як Айцец і Сябар. Ён прагне засцерагчы сваё любімае дзіця ад чарговай раны; прагне шчырай, адкрытай і поўнай даверу сувязі з чалавекам, каб магчы яго аздараўляць.