be
pdf

Слова Жыцця 4 (533) 2020

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Св. Сымон Слупнік нарадзіўся ў канцы IV стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Жадаючы прысвяціць жыццё Богу, раздаў маёмасць убогім і ўступіў у ордэн эрэмітаў. Але хутка пакінуў кляштар, прагнучы жыць як пустэльнік. Стаў практыкаваць аске- зу. Абмежаваў свой пасілак да мінімуму не толькі падчас Вялікага посту, але і на кожны дзень. Звязваў цела вяроўкай з пальмавага лубу, густа пераплеценай з калючкамі. Аднойчы папрасіў закрыць яго ў каменным баку для вады. І жыў у такой цеснай пячоры, што не мог выцягнуць ногі. Праз нейкі час Сымон пасяліўся паблізу Антыёхіі – цэнтра тагачаснага хрысціян- скага жыцця. Там пабудаваў каменны слуп з невялікай платформай, на якой знаходзіўся на працягу 40-ка наступных гадоў. Ад дажджу і гарачага сонца яго абараняў толькі плашч з капюшонам. Большую частку жыцця святы прысвяціў малітве, стоячы на слупе. Многія гадзіны праводзіў за сузіраннем. Каменны слуп першапачаткова меў 3 метры ў вышыню. З цягам часу ён быў узняты прыблізна да 18-ці. З гэтай вышыні Сымон прапаведаваў людзям, якія ў вялікай колькасці прыбывалі сюды маліцца. Такім чынам навярнуў тысячы язычнікаў з паганскай Аравіі і Персіі. Многія прыходзілі да яго па параду і прасілі аб хадай- ніцтве перад Богам у прыватных і грамад- скіх справах. Пасля смерці Сымона на месцы, дзе стаяў слуп, пабудавалі святыню. Пазней яна была разбурана.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2020-02-23
  • Рэдактар: Салабуда Павел
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2020 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org