- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вера, успрыімлівасць, сарамлівасць, чысціня для многіх сёння ўвогуле не маюць значэння. Сучасны чалавек, пастаянна падвержаны спакусам захапляльнага свету, нястомна вядзе барацьбу з унутраным жаданнем улады, бясспрэчнасцю ўласных поглядаў, пыхай, хцівасцю… Яго сумленне моцна здэфармавана, а часам нават абсалютна заглушана. Аднак нястомнае імкненне да задавальнення ўласных патрэб засланяе чалавеку сапраўдны вобраз Бога і аддаляе ад Яго! Ніводная асоба, незалежна ад полу, набытку і адукацыі, не застрахавана ад падзенняў і паражэнняў, якія часам можна распазнаць толькі праз многія гады. Сярод разнастайных крызісаў XXI стагоддзя найбольш вострым бачыцца крызіс розуму і мудрасці, без якіх, на жаль, усе чалавечыя намаганні аказваюцца дарэмнымі. Цудоўны прыклад вернасці, стойкасці і супрацьстаяння сілам зла пакінуў нам св. каралевіч Казімір, заступнік Гродзенскай дыяцэзіі.