be
pdf

Слова Жыцця 3 (555) 2021

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Бог, ствараючы чалавека па сваім вобразе і падабенстве, стварыў яго з любові і дзеля любові. Гэта найважнейшая асаблівасць, якая адрознівае нас ад іншых істот. Любові трэба вучыцца. Дзіця вучыцца ёй у маці і бацькі, якія яго кормяць, песцяць, абдымаюць. Так маленькі чалавек упершыню спазнае любоў, засвойвае яе на ўсё жыццё. Пазней дзіця робіць першыя ўласныя крокі ў напрамку любові. Выражае сваю прыхільнасць, абдымаючы маці за шыю і прытуляючыся да бацькі. Яшчэ пазней хлопцы заўважаюць дзяўчат, дзяўчаты – хлопцаў. Нейкая таямнічая сіла прыцягвае іх адзін да аднаго. Яны хочуць гаварыць, быць побач. І па-новаму адчуваюць, што значыць любіць. Аднак для хрысціяніна здольнасць любіць ніколі не была чымсьці набытым раз і назаўсёды. Кожны дзень трэба пачынаць спачатку, трэба практыкавацца, каб наша любоў да братоў і сясцёр, якіх сустракаем, станавілася больш сталай і ачышчалася ад тых абмежаванняў ці грахоў, якія робяць яе прадузятай, эгаістычнай, бясплённай і нявернай. Мусім вучыцца мастацтву любові кожны дзень: цярпліва развівацца ў школе Хрыста, прабачаць адзін аднаму, гледзячы на Езуса. І рабіць гэта з дапамогай таго Абаронцы і Суцяшальніка, якога нам паслаў Бог – Яго Духа. Няхай Панна Марыя, дасканалая вучаніца свайго Сына і Госпада, дапаможа нам быць усё больш і больш паслухмянымі Суцяшальніку, Духу праўды, каб кожны дзень вучыцца любіць так, як палюбіў нас Езус.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2021-02-07
  • Рэдактар: Місевіч Віктар
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2021 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org