be
pdf

Слова Жыцця 3 (532) 2020

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Калі чалавек пакутуе, пачынае пытацца: чаму гэта здарылася са мной? Чаму закранула маю сям’ю? Чаму Бог дазволіў гэтае цярпенне? Чаму? Пытанняў шмат, а адказаў усё менш альбо ўвогуле няма. Цярпенне прымушае нас задумацца, задаць сабе важныя пытанні, якія ўжо даўно не задавалі. І таму часам яно неабходна, каб не заснуць у самазадаволенасці, эгаізме. Часта па-іншаму Бог не можа дастукацца да нас. Можам быць упэўнены, што Ён заўсёды дае такі крыж, які мы здольны несці, ставіць на такі шлях, які можам пераадолець. Перажываючы моцныя пакуты, чалавек часам закрываецца ад Усемагутнага, кажучы: “Бога няма”. Калі ўсе надзеі знікаюць, а любячыя людзі аказваюцца бяссільнымі, застаецца толькі Бог. Ён можа правесці церпячую асобу са смерці да жыцця, удзяліць ласку, неабходную для пераадолення слабасці, натхніць новай надзеяй. Часам трэба аказацца на дне людскога цярпення, каб пачаць звяртацца да Бога. Некаторыя менавіта ў досведзе болю адкрываюцца на Яго. Магчыма, упершыню пачынаюць размаўляць з Богам, просяць у Яго аб здароўі, замаўляюць св. Імшу, запрашаючы ў сваё жыццё. У муках на крыжы Хрыстос прыняў усе чалавечыя пакуты. Цярпенне кожнага з нас таксама было пераадолена. І калі яно спалучаецца з Яго Крыжом, набывае збаўчую сілу, спрыяе выратаванню свету і ўносіць духоўныя каштоўнасці ў супольнасць Касцёла.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2020-02-09
  • Рэдактар: Салабуда Павел
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2020 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org