- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галоўнай мэтай гэта- га сусветнага форуму, у якім удзельнічала так- сама група моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі, была сустрэча з Хрыстом, з жывым Паўсюдным Касцёлам і са Святым Айцом. Менавіта для гэтага СДМ былі задуманы св. Янам Паўлам ІІ. На працягу 33-ох гадоў маладыя людзі, якія належаць да розных культур і народаў, размаўляюць на розных мовах, маюць розны жыццёвы вопыт, прымаюць удзел у гэтай цудоўнай падзеі, каб пе- ражыць сапраўдную радасць ад таго, што зна- ходзяцца разам. Каб прыбыць на казачнае панамскае ўзбярэжжа, моладзі трэба было адважыцца на цяж- касці падарожжа, пера- адолець шмат кіламетраў дарогі, дасведчыць пэўныя ахвяры. Папа Францішак дадаваў ім упэўненасці і рашучас- ці, заахвочваючы быць “сапраўднымі майстрамі і будаўнікамі культуры сустрэчы”.