- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прысвечаны манаскім асобам Сусветны дзень кансэкраванага жыцця прыгадвае аб людзях, якія пачулі заклік да непасрэднага пераймання Езуса праз выкананне евангельскіх парад. Маем добрую нагоду, каб выказаць сваю ўдзячнасць і ўзнесці яшчэ мацнейшыя малітвы ў інтэнцыі ўсіх манахаў і манахінь, якія аддана служаць Касцёлу. Кансэкраванае жыццё – асаблівы позірк Бога на чалавека. Гэта не асабістае рашэнне пэўнай асобы, а выбар, які здзяйсняе сам Пан, адорваючы чалавека не заслужанай ласкай паклікання. Надзяляе ёю “бясплатна”, з чаго вынікаюць пэўныя наступствы і канкрэтныя заданні, што датычаць Касцёла. Езус гаворыць: “Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас” (Ян 15, 16). Хрыстос кліча таго, каго хоча, тады, калі хоча, і там, дзе хоча. Ён не выбірае найлепшых, але тых, каго патрабуе.