- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хоць мінула ўжо больш за дзве тысячы гадоў, сям’я надалей застаецца крыніцай дабра, асяроддзем, дзе нараджаецца і развіваецца духоўнае жыццё чалавека. Менавіта ў сям’і мы адчуваем, што патрэбны сваім блізкім і свету, а ў першую чаргу, што нас любяць. Гэтае разуменне, што будзем прыняты іншымі, з’яўляецца неабходным на кожным этапе жыцця. Як жа было б цудоўна, каб усе мы дасведчылі дар сапраўднай любові ў сваіх сям’ях! Каб імкнуліся да ідэалу, якім з’яўляецца Святая Сям’я, і клапаціліся аб шчасці блізкіх не колькасцю працы і зарабляннем грошай, а найперш супольным баўленнем часу, размовамі і ўзаемнай падтрымкай. На гэтым будуецца свет сапраўдных каштоўнасцей.