- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Бог стаў Чалавекам, каб чалавек стаў Богам”. З мэтай добра перажыць гэтую праўду, унікнуць у яе, неабходна спыніцца, задумацца. Менавіта для гэтага служыць Адвэнт (ад лац. “adventus” – прыбыццё, прыход). Падчас яго мы, з аднаго боку, узгадваем першы прыход Езуса – нараджэнне ў хлеўчыку, а з другога – рыхтуемся да Яго паўторнага прыйсця ў канцы часоў, пасля якога, як гаворыцца ў Бібліі, Бог будзе ўсім ва ўсіх, і кожная сляза будзе выцерта. Касцёл навучае, што Адвэнт – час радаснага чакання Хрыста, і адначасова заахвочвае ўсіх да адрачэння і нават пакуты. У Евангеллі на пачатак гэтага перыяду чуем: “Зважайце ж на сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя свавольным жыццём і п’янствам, і жыццёвымі клопатамі. (...) Таму чувайце і маліцеся ўвесь час” (Лк 21, 34–36).