- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прагрэс спрыяе развіццю. Яшчэ 100 гадоў таму людзі не мелі столькі тэхналогій, якія б забяспечвалі такі хуткі доступ да вялікай колькасці людзей і рэальную магчымасць дабрацца “ажно да краю зямлі” (параўн.: Дз 1, 8). Аднак трэба прызнаць, што сучасныя СМІ прапануюць таксама шмат “смерці”, неаднойчы навязваючы згубныя для чалавечай душы ідэалогіі, філасофіі і светапогляды. Іх радыкальны і назойлівы свет з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для грамадства, у якім людзі не могуць адрозніць хлусню ад праўды. Каталіцкі Касцёл адчувае сябе абавязаным разпазнаваць знакі часу, інтэрпрэтаваць іх у святле заўсёды актуальнага Евангелля і эфектыўнай рэалізацыі свайго асноўнага задання.