be
pdf

Слова Жыцця 18 (547) 2020

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Свет патрабуе Евангелля! Асабліва сёння, у цяжкія часы. Патрабуе таксама людзей, якія будуць перадаваць яго. Людзей радасных, гатовых дзейнічаць і аўтэнтычных. Тых, хто будзе ўліваць у сэрцы іншых веру, надзею і любоў. Абвяшчэнне Евангелля – місія кожнага. Усе мы пакліканы быць місіянерамі ў сваіх асяроддзях. Краі зямлі знаходзяцца ў нашых сэрцах, дамах і на месцах працы. Мусім быць тымі, хто расказвае пра Бога іншым і такім чынам становіцца місіянерам Пана Езуса. Абвяшчаць Евангелле абавязваемся, прымаючы сакрамант канфірмацыі. Гэты абавязак вынікае таксама з самой прыналежнасці да Касцёла, якую атрымліваем падчас сакраманту хросту. Як толькі сустрэлі Езуса, ужо не можам не абвяшчаць Яго, калі сапраўды адчулі любоў Бога, які нас збаўляе, не патрабуем шмат часу на разважанні. Кожны хрысціянін з’яўляецца місіянерам у той ступені, у якой сустрэў Божую любоў у Хрысце Езусе. Будзьма памочнікамі Пана! Давайце несці Яго пасланне па ўсіх кутках зямлі, прапанаваць Хрыста іншым і дапамагаць Яму ратаваць свет – гэта наша самая вялікая і важная задача. Будзьма заўсёды гатовыя несці любоў Езуса іншым!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2020-10-11
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2020 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org