- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі ўваходзіш у касцёл, позірк міжволі скіроўваецца на галоўны алтар, дзе прабывае Бог, дзе складаецца ахвяра праз малітву святара і супольнасці вернікаў. Гэта найцудоўнейшае месца ў кожнай святыні, яе сэрца. Сапраўдным упрыгожаннем касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне доўгі час таксама быў разьбяны галоўны алтар. Усё ўнутранае ўбранства святыні, якая славілася прыгажосцю і густам, ператрывала дзве сусветныя вайны, але было цалкам знішчана ў савецкі час. Кс. канонік Антоній Грэмза, рэктар касцёла, адзначае, што гэтая святыня – адна з найстарэйшых у Гродне. Яна была пабудавана дзякучы намаганням маршалка ВКЛ Кшыштафа Весялоўскага і яго жонкі Аляксандры з Сабескіх. Унутраным аздабленнем пабрыгіцкага касцёла займаўся вядомы майстар Георгій Цэльг, які ў свой час прыехаў у Гродна з Гданьска (Польшча). У гэтай нялёгкай працы яму дапамагалі мясцовыя цесляры. Над багатым строем святыні працаваў шэраг мастакоў, якія стварылі скульптурныя кампазіцыі, абразы і алтарныя выявы.