- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожнаму чалавеку неабходны адпачынак ад штодзённых заняткаў і абавязкаў, каб больш часу прысвяціць сабе і бліжнім, якіх Божы Провід ставіць на жыццёвым шляху, каб магчы далей з новымі сіламі рэалізоўваць сваё пакліканне. Перадышкі патрабуюць усе: і дзеці, і дарослыя. Канікулы і водпускі даюць магчымасць быць з тымі, з кім нас яднаюць самыя цесныя і прыгожыя сувязі. Гэта таксама час, каб захапляцца разнастайнасцю свету, час для роздуму над сэнсам жыцця. Гэта цудоўная нагода, каб паспаборнічаць з самім сабой. Напрыклад, праз спартыўныя намаганні, паклапаціўшыся аб фізічных уменнях і стане, а таксама праз захаванне разважнасці і дысцыпліны ў выкарыстанні часу канікул, калі няма знешняга рэгулятара ў постаці школьных ці прафесійных абавязкаў.