be
pdf

Слова Жыцця 15 (544) 2020

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Сёння мы часта з’яўляемся сведкамі таго, як малады чалавек не лічыцца з меркаваннем дасведчанай асобы. Вельмі часта старых людзей адштурхоўваюць на абочыну жыцця, каб не перашкаджалі сваімі парадамі. “Пажылыя людзі – гэта тыя, хто нясе нам гісторыю, навучанне і веру, хто пакідае нам спадчыну. Яны, як старое віно, маюць унутраную сілу перадаць нам высакароднае наследдзе”, – сказаў папа Францішак падчас аднаго са сваіх казанняў. Чалавек, выпрабаваны жыццём, з’яўляецца для маладых крыніцай мудрасці. Калі бацькоў не было дома альбо вызнавалі дзіўныя ідэалогіі, бабулі перадавалі дзецям веру. Нягледзячы на тое, што касцёлы закрываліся ці ператвараліся ў розныя грамадскія аб’екты, вера захавалася, таму што старэйшыя стваралі ў сваіх дамах сапраўдныя Касцёлы. Менавіта дзякуючы старэйшаму пакаленню вера перадаецца нашчадкам. Пажылыя асобы маюць не толькі патрэбы і праблемы – у іх ёсць штосьці каштоўнае, чаго маладым не хапае. У іх ёсць час, мудрасць і жыццёвы вопыт, узмоцненая вера, меншая залежнасць ад спажывальніцтва, якое пагражае моладзі. Людзі ў высакародным узросце – гэта яшчэ бастыёны здаровых маральных прынцыпаў. Менавіта яны могуць прадухіліць разрыхленне і астуджэнне сямейных адносін. Паслуга быцця дзядулем і бабуляй – гэта чуванне, нават здалёк, над маладымі; гэта добрая парада і дапамога ў жыццёвых праблемах і рашэннях; гэта заахвочванне маладых людзей, каб заставаліся з Богам; гэта евангелізацыя.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2020-07-26
  • Рэдактар: Салабуда Павел
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2020 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org