- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пад канец мінулага месяца мы сталі сведкамі надзвычайнай падзеі. Сёлетні ліпень увайшоў у гісторыю не толькі спякотай летніх сонечных прамянёў, але, можа, у большай ступені дзякуючы гарачыні сотняў тысяч сэрцаў маладых людзей, якія з усяго свету прыбылі на XXXI Сусветныя дні моладзі ў Кракаў. Была там і некалькітысячная група з нашай краіны. Маладыя людзі ехалі ў Кракаў, каб памаліцца разам са Святым Айцом Францішкам. Ім было неабходна, каб хтосьці паверыў, што яны – добрыя людзі. А Папа менавіта так заўсёды і думае: моладзь – гэта наша надзея. Падзея стала сапраўдным святам веры і маладосці нашага Касцёла і найлепшым досведам у жыцці маладых людзей.