- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мы перажываем у жыцці розныя сустрэчы. Некаторыя з іх запамінаюцца надоўга, а іншыя хочацца сцерці з памяці як мага хутчэй. Сустрэчы, якія прыносяць радасць і добрую навіну, – найбольш пажаданыя для нас. І, у той жа час, ніхто б не хацеў сустрэч, падчас якіх пачуў бы дрэнныя весткі. Спатканні з Марыяй, нашай Маці, заўсёды жаданыя. Малое дзіця пастаянна хоча быць побач з мамай. І малады, і старэйшы чалавек памятае пра сваю маці, да якой заўсёды можа прыйсці. Бог дае нам Марыю, якая нас чакае. Летні час – выключная магчымасць сустрэцца з Ёю ў Будславе, Тракелях, Браславе, Лагішыне і ў іншых санктуарыях нашай краіны. Варта выкарыстаць нагоду і адправіцца на сустрэчу з Марыяй