be
pdf

Слова Жыцця 12 (518) 2019

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ў нашыя дамы стукаецца сам Хрыстос. Выходзіць з касцёла, дзе жыве ў табернаклі, праходзіць вуліцамі, па якіх крочым кожны дзень, і ўсклікае: “Я хачу ведаць, дзе і як вы жывеце, аб чым Я павінен папрасіць Айца для вас”. Менавіта так можна самым простым чынам перадаць глыбокі сэнс свята Божага Цела. Наколькі ж актуальны заклік св. Яна Паўла ІІ: “Не бойцеся, адкрыйце дзверы Хрысту”! Збаўца заўсёды хоча ад нас чагосьці канкрэтнага. Часам прагне паяднання ў сям’і, часам чакае, каб дапамаглі суседзям, памаліліся за памерлых… Аднак першым Яго жаданнем нязменна з’яўляецца жаданне пасяліцца ў людскім сэрцы. Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана – гэта дзень праслаўлення Эўхарыстыі, цудоўнага дару прабывання Езуса сярод нас пад постацямі хлеба і віна. Нягледзячы на тое, што вачыма мы бачым толькі маленькі кавалачак белага хлеба, невялікую Гостыю, якая змешчана ў манстранцыі, у сэрцы стала паўтараем: гэта Пан мой і Бог мой! Той самы Езус, які навучаў тлумы і чыніў цуды, той самы, якога прыбілі да крыжа, той самы, які на 3-ці дзень уваскрос – Божы Сын, Месія, Адкупіцель.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2019-06-16
  • Рэдактар: Салабуда Павел
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2019 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org