- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета, калі перажываем 30-ую гадавіну адраджэння касцёльных структур у Беларусі, нам давялося дасведчыць боль і смутак, выкліканы бездапаможнасцю перад пажарам, які атакаваў Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. З Божай дапамогай былі выратаваны Найсвяцейшы Сакрамант і цудатворны абраз Маці Божай, а сам будынак касцёла, які з’яўляецца важным цэнтрам духоўнага жыцця, а таксама ўнікальным помнікам сакральнай архітэктуры і мастацтва, быў моцна пашкоджаны. Святыня, пабудаваная нашымі продкамі з вялікай любоўю да Бога і Яго Найсвяцейшай Маці, патрабуе рэстаўрацыі, каб зноў прымаць паломнікаў. Няхай Божы Провід накіроўвае нас на шляхі надзеі, каб, аднаўляючы матэрыяльнае, змаглі ўмацаваць духоўнае і праславіць нашага Пана і Творцу. Будзем верыць, што дзякуючы сумесным намаганням і, перш за ўсё, з Божай дапамогай наш нацыянальны санктуарый адновіць свой бляск: “Брамы Іерусаліма будуць адноўлены, […] гучаць будуць песнямі радасці, і ўсе яго дамы будуць усклікаць: «Алелюя, хай будзе праслаўлены Бог Ізраілеў! »” (Тоб 13, 17. 18).