- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Месяц май унікальны ва ўсіх адносінах. Кожны можа знайсці ў гэты час нагоду для радасці. Хтосьці заканчвае школу альбо выбірае для сябе прафесію, пачынаючы дарослае жыццё, іншыя ж адзначаюць важныя гадавіны ці юбілеі. Для пастыра нашай дыяцэзіі кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча май таксама поўніцца падзеямі. У пачатку месяца ён адзначаў свае імяніны, а ў канцы – будзе перажываць 30-годдзе біскупскай сакры. І гэта яшчэ не ўсё! Таму што ў маі ён таксама адзначыць 45-ую гадавіну святарскага пасвячэння. Для ўсіх, хто складае Гродзенскі Касцёл, гэта яшчэ адна нагода падзякаваць Богу за асобу і апостальскае служэнне Ксяндза Біскупа, які з моманту стварэння дыяцэзіі з'яўляецца яе добрым бацькам і правадніком. Дзякуючы словам, дзеянням і рашэнням нашага пастыра, мы змаглі лепш зразумець, што такое вера і прывязанасць да Касцёла, што такое любоў да Бога і да іншых. Будзем дзякаваць Усемагутнаму за тое, што Ён любіць нас, што паказвае сваю любоў у людзях і праз людзей. Будзем дзякаваць Маці Міласэрнасці за гэты супольны шлях і глядзець у будучыню з надзеяй!