- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цудоўнай традыцыяй у Гродзенскім Касцёле сталі штогадовыя сустрэчы моладзі, якія адбываюцца на пачатку мая. Мноства хлопцаў і дзяўчат прыбываюць з розных куткоў дыяцэзіі, каб супольна падзякаваць Богу за цудоўны дар маладосці, за скарб веры, які атрымалі ад папярэдніх пакаленняў, за ласку святога хросту, якая раз і назаўсёды далучыла іх да супольнасці Хрыстовага Касцёла. Маладыя людзі збіраюцца разам на заклік сэрца ў перакананні, што іх вера павінна быць як светач, які не ўтойваюць баязліва ад свету, не хаваюць пад пасудзінай, а адважна ставяць на падсвечніку, каб ззяў ім і ўсім, хто прагне жыць у бляску хвалы Пана. Падчас сёлетняй сустрэчы моладзь вучылася таму, як у сучаснасці служыць Богу і людзям, каб рэалізаваць сваё жыццёвае пакліканне. “Мы – Яго справа, створаныя ў Хрысце Езусе для добрых учынкаў, якія Бог загадзя падрыхтаваў, каб мы паступалі згодна з імі” (Эф 2, 10). Арганізатары імкнуліся данесці маладым людзям, што яны існуюць, каб нешта даць ад сябе і ўзбагаціць навакольны свет. Усе мы для нечага створаны. Усемагутны для кожнага мае заданне, місію для выканання, якую трэба пазнаць і рэалізаваць.