be
pdf

Слова Жыцця 10 (445) 2016

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

Месяц май па традыцыі багаты на розныя рэлігійныя падзеі. У першую чаргу, гэта ўрачыстасці Першай святой Камуніі і канфірмацыі ў нашых сем’ях і парафіях, маёвыя набажэнствы, Эўхарыстычны кангрэс і працэсія Божага Цела. У сферы веры і жыцця з Богам у гэтыя дні мы мацней злучаемся з Хрыстом. Рэлігійныя падзеі ўкараняюць нас у Божым сыноўстве, паглыбляюць нашу веру і ўдасканальваюць сувязь з Касцёлам. Вера – надзвычай багатая рэчаіснасць, таму яна падлягае такім жа законам, як і кожнае жыццё. Мы кажам аб насенні веры, якое атрымліваем у сакраманце святога хросту, аб яго прарастанні, развіцці... Веру можна страціць, яе можна занядбаць... Вельмі хутка і вельмі лёгка. Дастаткова трохі забыцца пра малітву, пра кантакт з Богам. Даста-ткова толькі дазволіць, каб у нашым сэрцы пасялілася слабасць і жаданне стаць Богам. Можа, мы нават будзем прыходзіць у касцёл, можа, заспяваем якую-небудзь песню або, стоячы са знаёмымі перад святыняй, скажам, што і так чуем, і што з таго, калі не ўдзельнічаем у Імшы. Праз гэта мы не даём Богу дакрануцца да сябе, перамяніць, не дазваляем засеяць у нас зерне веры.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слова Жыцця
Выдаўцы і выдавецтвы: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2016-05-15
  • Рэдактар: Салабуда Павел
  • Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі
  • Copyright: © 2016 by Слова Жыцця
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org