- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канец старога і пачатак новага года прымушаюць падвесці пэўныя вынікі і акрэсліць планы на будучы год. Нярэдка задаёмся пытаннем пра мэтазгоднасць таго, што робім, пра сэнс жыцця і існавання. Шукаючы сваю мэту, мы спрабуем спланаваць шлях, па якім павінны ісці па жыцці. Аднак не заўсёды ўлічваем, што, акрамя нас саміх, ёсць Хтосьці, хто прагне паказаць нам самую лепшую і самую дасканалую дарогу. Дарогу, падрыхтаваную толькі для мяне з канкрэтнай задачай, якую трэба выканаць на гэтай зямлі. Падобны план падрыхтаваны для кожнага і існуе спрадвечна. Стварыцель вельмі далікатна вядзе нас па розных сцежках, не прымушаючы, не ламаючы нашу свабоду. Бог ведае, што схавана ў чалавечым сэрцы. Яго нельга падмануць, ніхто з нас не з, яўляецца для Яго нечаканасцю. Такім чынам, калі хочам ведаць, які Божы план для кожнага з нас, мусім пачаць шчыра маліцца аб распазнанні ды разуменні знакаў і таго, куды яны вядуць, бо за кожнай рэчаіснасцю ў нашым жыц- ці і за кожным выпадкам стаіць сам Бог. У першыя дні новага года, калі мы ўсё яшчэ робім няўпэўненыя крокі, магчыма, са страхам і трывогай, як малое дзіця, якое ў першыя дні свайго жыцця прытуляецца да маці, давайце прытулім- ся да Багародзіцы, шукаючы ў Яе абдымках цяпло, надзею, любоў і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Давайце знойдзем тыя даброты, якія ўвесь час адкрывае для нас Марыя.