- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Святара, так павялося, чакае цэлы дом ці вуліца. Лесвічныя пралёты запаўняюцца звонкім гоманам: дзеці прагнуць як найхутчэй данесці старэйшым, дзе зараз знаходзіцца ксёндз. Правіла гасціннасці глыбока ўпісана ў нашу традыцыю. Несумненную заслугу ў гэтым мае хрысціянская спадчына, якая сцісла спалучае адносіны да бліжняга з ушанаваннем самога Бога. Неаднойчы госць, на якім засяроджваецца ўвага гаспадароў дома, можа ўнесці ў жыццё сям’і штосьці важнае: радасць, добрую параду, перасцярогу. Хто запрашае ў свой дом святара, атрымлівае, у першую чаргу, выдатную падставу, каб разам памаліцца, наладзіць бліжэйшыя адносіны з душпастырам і добрым словам умацаваць хатні Касцёл.