- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 ліпеня 1944 года ў наш горад увайшла Чырвоная Армія, якая вызваліла яго ад нямецкіх акупантаў. Не ўсе савецкія партызаны пра гэта аператыўна даведаліся, працягвалі знаходзіцца ў лясах. У той дзень у вёсцы Якімавічы Слонімскага раёна спынілася савецкае армейскае падраздзяленне. Людзі, якія перажылі тры жахлівыя гады акупацыі, віталі вайскоўцаў, частавалі іх. Калі раптоўна з’явіўся ўзброены чалавек з лесу, вяскоўцы паскардзіліся на яго франтавікам.