- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дагэтуль працягваюцца спрэчкі: дзе ж быў старажытны слонімскі замак? Раскопкі на Замчышчы каля цяперашняй Опернай вуліцы паказалі, што паселішча там існавала ўжо ў XI стагоддзі. Тым не менш, археолаг і краязнаўца Васіль Супрун лічыў, што на левабярэжжы Шчары было толькі ўмацаванае гарадзішча, а першы слонімскі замак узнік на правабярэжжы — на месцы такога ж гарадзішча, якое знаходзілася ў больш зручным месцы (такой версіі трымаўся і археолаг, краязнаўца Язэп Стаброўскі). Гэтае Замчышча было знішчана ў 1880-я гады падчас будаўніцтва чыгункі.