- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Футбольныя традыцыі ў Слоніме маюць багатую і даўнюю гісторыю. На жаль, дагэтуль няма даследавання, у якім яна была б асветленая. Ёсць асобныя публікацыі, прысвечаныя слонімскаму футболу ў пасляваенны час (пасля Другой сусветнай вайны), а даваенны перыяд з’яўляецца суцэльнай “белай плямай”. Слонімцаў, якія памятаюць тыя часы, ужо няма сярод нас. Таму збіраць матэрыял давялося па нешматлікіх апублікаваных успамінах, а пераважна па паведамленнях польскай прэсы 1920-1930-х гадоў, па разнастайных польскіх спартыўных даведніках.