- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рыма-каталіцкі храм на плошчы Сапегі ў Слоніме — адна з візітовак нашага горада. Пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя, ён — маўклівы сведка падзей мінуўшчыны Слонімскага краю больш чым за два стагоддзі. Касцёл святога Андрэя перажыў паўстанні, войны, атэістычныя савецкія часы і надалей служыць людзям і Богу. Ён прыцягвае ўвагу і турыстаў, і даследчыкаў, якія спрабуюць раскрыць усе таямніцы храма. Адшуканы кожны новы здымак — гэта падзея. Сяргей Чыгрын знайшоў іх некалькі (да іх далучаем і малавядомыя паштоўкі).