- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пра гісторыю Слонімшчыны мы ўжо ведаем даволі шмат — ёсць і навуковыя, і навуковапапулярныя працы, публікацыі ў прэсе. Аднак адкрыцці не сканчаюцца. Наша гісторыя настолькі багатая на асобы, на падзеі, што яшчэ доўга даследчыкамі будзе складацца мазаіка. Нядаўна аўтарытэтны беларускі гісторык, сфрагіст і геральдык Анатоль Цітоў выдаў кнігу, у якой упершыню комплексна даследуецца злотніцкае (ювелірнае) майстэрства ў Беларусі.* Гэта проста фантастычная абагульняючая праца, якая грунтуецца на ўсіх даступных крыніцах. І ў ёй згадваюцца слонімскія майстры. Самым славутым злотнікамураджэнцам Слоніма быў Станіслаў Даніловіч. Ён нарадзіўся дзесьці ў 1640-я гады. Даніловіч вучыўся злотніцкаму рамяству ў Вільні з 1662 года: быў 5 гадоў вучнем у віленскага злотніка Граковіча, пасля ў 1669-1670 гадах “адбыў службу таварыскую” (гэта значыць, быў падмайстрам) у Юрыя Александровіча. Віленскім грамадзянінам (атрымаў дазвол на сталае жыхарства) ён стаў у 1670-м. Неаднаразова Даніловіча абіралі старшым злотніцкага цэха. Цітоў падкрэслівае, што гэты майстра запачаткаваў дынастыю злотнікаў — Даніловічаў. Злотнікам стаў сын Станіслава Даніловіча Юрый (Георг) Даніловіч. У 1693-м ён запісаўся вучнем на 5 гадоў да бацькі, а ў 1698-м запісаўся да яго ўжо “таварышам”. Цітоў згадвае Себасцьяна Даніловіча, які з 1725-га быў вучнем у віленскага злотніка П. Эльса, а пасля стаў падмайстрам. Адзначаецца, што бацька Себасцьяна паходзіў са Слоніма.