- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты здымак захоўваецца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Апісанне кароткае: будаўніцтва шматпавярховага дома ў Слоніме, 15 сакавіка 1972 года. На фота бачым скрыжаванне вуліц Студэнцкай (Хлюпіна) і Янкі Купалы. Гэты раён горада за пасляваенныя дзесяцігоддзі ўжо набыў новае аблічча, непазнавальна змяніўся. Старыя будынкі, у тым ліку і аўтастанцыю, знеслі. І вось робіцца апошні штрышок — дабудоўваецца шматпавярховік. На здымку бачым некалькі дзясяткаў слонімцаў: хтосьці спяшаецца па справах, іншыя, наадварот, няспешна размаўляюць. Мужчына смела пераходзіць вуліцу — аўтамабіляў няма. Адзіны транспартны сродак на здымку — грузавік! Відаць, яго кіроўца на хвілінку забег у краму. У сярэдзіне сакавіка 1972-га ў нашым горадзе ўжо знік снег, але яшчэ было халаднавата — усе слонімцы цёпла апрануты. І сонца схавалася за хмарамі. Але вясна ўжо была блізка.