- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета споўнілася 220 гадоў з часу, калі перастала існаваць Слонімская губерня. Для нашага горада гэты гістарычны факт важны, паколькі ў апошнія стагоддзі Слонім — толькі цэнтр павета, раёна (яшчэ была акруга падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў). А шанцаў стаць абласным горадам няма і наўрад ці яны з’явяцца ў бліжэйшай перспектыве. Не было б іх і тады, у канцы XVIII стагоддзя, каб не слонімскі староста Міхал Казімір Агінскі.