en

Сліж Наталля

Сліж Наталля

Наталля Сліж – гісторык, скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Шляхецкая сям'я ў вялікім княстве літоўскім у XVI-XVII стагоддзях: уздзеянне саслоўнага падзелу грамадства на яе фарміраванне і развіццё” (2002). Прайшла стажыроўкі пры Нямецкім гістарычным інстытуце ў Варшаве, Вільнюсскай Акадэміі мастацтваў, Беластоцкім Універсітэце і інш.

У Гродзенскім абласным аб’янанні маладых навукоўцаў “ВІТ” каардынавала навуковыя праекты. Удзельнічала ў рэалізацыі праектаў “Школа маладых даследчыкаў-гісторыкаў” (2001 –2002), “Школа маладых гісторыкаў” (2001 –2002), “Aкадэмічная сетка даследчыкаў Вялікага княства Літоўскага” (2002 –2002) і іншых. Удзельнічала ў праекце Гарадзенскі палімпсест як каардынатар і рэдактар накірунку па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Укладальнік спецыяных нумароў “Arche” : Жанчыны ў беларускай гісторыі (2011, №. 12), Гісторыя штодзённага жыцця ў Беларусі (2012, №. 3), Гарадзенскі міленіўм (2014, № 11), Гарадская гісторыя Беларусі (2017, № 2).

Асноўныя накірункі даследавання: гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, сексуальных стасункаў, астралогіі, магіі, гісторыі Гародні перыяду Вялікага Княства Літоўскага.

Аўтар трох манаграфій, каталогу па тэстаментах мяшчан і больш за 170 артыкулаў. Сярод іх: Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты ВКЛ у ХVI–ХVIІ стст. Смеленск 2015; Katalog testamentów mieszkańców Brześcia i Grodna od XVI do początku XVIII wieku. Warszawa, 2017. 120 p.; Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст. Мінск, 2019; “Збор знакамітых цудаў і ласкаў Найсвяцейшай Панны Марыі Студэнцкай” як унікальная крыніца па гісторыі Гародні. Мінск, 2019; Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. № 38. Беласток, 2012. С. 7–46; Першыя цэхі ў Гародні і іх рамеснікі ў XVI–XVII стст. // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. 2020. № 53. С. 7–30 і інш.

Сліж Наталля :: Publications

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст.


Сліж Наталля

У кнізе сэкс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная з’ява. Звернута ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і сэкс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сэксу, законныя і незаконныя...… More

Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.


Сліж Наталля

Кніга прысвечана шлюбным і пазашлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Разгледжана ўнармаванне інстытута шлюбу ў заканадаўстве. Надаецца ўвага выкананню заканадаўчых нормаў у судовай практыцы і прыватна-прававых дакументах. Асобна прадстаўлена вьшасажэнне шляхцянак і наданне...… More

pdf

Гарадзенскі палімпсест

Людзі даўняй Гародні. XV – XX стст.
Смалянчук Алесь - рэд.

Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга...… More

pdf

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV - XX ст.
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць...… More

Terra Alba

Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры

У другім томе “Terra Alba” - “Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры” ў шэрагу арыгінальных даследаванняў, публікацый археаграфічных крыніц. фальклорных тэкстаў і эпісталярнай спадчыны робіцца спроба прасачыць адлюстраванне ў беларускай культуры інтымных бакоў чалавечага жыцця на ўсім...… More

Гарадзенскія запісы

Старонкі гісторыі і культуры

Выданне “Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры” з прыхільнасцю сустрэлі спецыялісты розных галінаў гуманітарнай навукі: філолагі, гісторыкі, культуролагі, фалькларысты і інш. Два выпускі выдання з зацікаўленасцю выкарыстоўваюцца не толькі навукоўцамі, але і студэнтамі, навучэнцамі гуманітарных...… More

pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік 55


Наталля Сліж — Падаткі і іх збор у Гародні ў XVI-XVII стст. # Marcin Mironowicz — Parafie prawosławne wschodniej Białostocczyzny # Sławomir Karp — Aleksander i Konstancja z Karpiów Rusieccy, kasztelanicowie mińscy. Przyczynek do dziejów szlachty brzeskiej przełomu XVII i XVIII wieku # Рыгор Лазько —...… More

pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік 54


Наталля Сліж — Астралагічныя веды пра свяціла і пла неты ў рукапісе Супрасльскага манастыра # Michał Sierba — Konflikt między orlańskimi Kuszkami a kró lewskimi Hredelami z 1581 roku # Sławomir Karp — Stanisław Antoni Karp (ok. 1679-1719), podkomorzyc ziemi bielskiej. Nota biograficz # Sławomir Karp...… More

pdf

Беларусь і свет 1/2021

Веснік Беларускай Акадэміі

Вашай увазе прпануецца першы нумар альманаху “Беларусь і свет. Веснік Беларускай Акадэміі” (далей - БіС ВБА), падрыхтаваны беларускімі выкладчыкамі і навукоўцамі, якія жывуць у Беларусі і па за яе межамі і аб‘яднаныя ў адукацыйна-навуковую ініцыятыву Беларуская Акадэмія. Беларуская Акадэмія абрала сваѐй...… More

pdf

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік 53


Наталля Сліж — Першыя цэхі ў Гародні і іх рамеснікі ў XVI-XVII стагоддзях # Дзмітрый Віцько — Галоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага 1700 года # Карнялюк Віталь — Аўгустоўскі канал: паўстанцкая памяць прыроднай рэкрэацыі # Андрей Киштымов — Либавские годы Ивана Луцкевича # Алег Яноўскі, Валянціна...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org