- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга ўяўляе сабой поўнае выданне архіўнай следча-судовай справы кіраўніка паўстання 1863–1864 гг. на тэрыторыі Літвы і Беларусі, якая захоўваецца ў Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве ў фондзе Часовага палявога аўдытарыята пры штабе камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі. Сярод дакументаў справы — паказанні, дадзеныя ў следчай камісіі, пратаколы судовых пасяджэнняў, выніковыя даклады-заключэнні і службовая перапіска расійскіх ведамстваў. Акрамя тэкстаў усіх матэрыялаў справы ў кнізе змешчаныя факсімільныя выявы найбольш важных і цікавых дакументаў. Выданне адрасуецца адмыслоўцам-даследчыкам, выкладчыкам, навучэнцам і ўсім, каго цікавіць айчынная гісторыя.