Славацкі раман пра Падляшша выходзіць па-беларуску — перадзамова
2025-06-05 14:43
Выдавецтва «Тэхналогія» адкрыла перадзамову на раман славацкай пісьменніцы Алены Сабухавай «Шаптухі» ў перакладзе на беларускую мову. Перастварыла твор па-беларуску Кацярына Квалеўская-Ахматава.
Раман «Шаптухі» (Šeptuchy) пісьменніцы і сцэнарысткі Алены Сабухавай (Alena Sabuchová) выйшаў у 2019 годзе і атрымаў галоўную літаратурную прэмію Славаччыны ў галіне прозы — Anasoft litera.
Анатацыя:
«Таямнічы, чароўны свет Падляшша... Дзе адбываюцца паломніцтвы да знакамітай „гары крыжоў“ Грабаркі і стаяць чэргі да мясцовых шаптух, чые абрады не змяніліся з паганскіх часоў. Пад крылом Белавежскай пушчы прытаіліся вёскі, жыхары якіх па-свойму глядзяць на вакольны свет, па-свойму памінаюць продкаў, захоўваючы і працягваючы адметныя традыцыі. На старонках гэтай кнігі містыка часам пераплятаецца з рэчаіснасцю, свет інфернальны пачынае ўплываць на рэальны. Разам з тым героям рамана „Шаптухі“ не чужыя і агульналюдскія праблемы, якіх немагчыма пазбегнуць у сучасным глабалізаваным свеце».
Выдавецтва «Тэхналогія» прапануе замовіць кнігу да выхаду з друку са зніжкай.