- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сказы. Яны бываюць простыя, складаныя, завершаныя, незавершаныя... Намусьці сказы ў мяне асацыіруюцца з крокамі. На маю думку, сказ — гэта зроблены нейкі крок, а створаны тэкст — гэта пройдзены нейкі шлях. Наша жыццё — быццам шматтомнік, які складаецца з «напісаных» намі тэкстаў-шляхоў. На нашы тэксты-шляхі моцна ўплываюць тыя, хто знаходзіцца вакол нас. Уплываюць па-рознаму, таму нашы тэксты-шляхі розняцца сваім зместам і нярэдка «пішуцца» з памылкамі, якія моцна ўплываюць на наш лёс. Са шматтомніка жыцця кожнага чалавека можна ўзяць нямала такога, што дапамагло б сфарміраваць нейкія як бы граматычныя правілы, выкарыстоўваючы якія, можна «пісаць» свае жыццёвыя тэксты-шляхі, не паўтараючы чужых памылак. У кніжачцы я прапаную свае разважанні, думкі, высновы ў выглядзе сказаў Спадзяюся, што, можа, хтосьці знойдзе ў іх для сябе нейкую падказку. Давайце разам выпраўляць памылкі ў тэксце жыцця. (Уступ)