- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Попыт на беларускае ў маскоўскім, расійскім абсягу апошнім часам прыкметна падвышаецца. Краіна сінявокая выявамі «неизвестной», «удивительной» што раз часцей прываблівае расійскага чытача. Хаця - пераважна прапагандова-пафаснымі публікацыямі кшталту «общего корня», «общей истории», «общей судьбы», а нават «общего государства». Нельга не запярэчыць: «у нас судьбы разные», розныя гістарычныя лёсы, нацыянальна-культуровыя тоеснасці, інакшыя пакліканні ў цывілізацыйным поступе краін і народаў. Што не падважвае, хутчэй абагачае прыязнае суіснаванне-збліжэнне дзвюх суседніх - беларускае і расійскае - супольнасцей. Гэтым чыннікам крэўнасці й непадобнасці і абумоўлена падборка адпаведных тэкстаў беларускіх і расійскіх аўтараў пад вокладкай чарговага «Скарыніча». - Прапануемага чытачу помным годам Беларускае Народнае Рэспублікі, яе жыцетворным, вяснова-сакавіцкім і «бел-чырвона-белым» матывам на вызвольным Шляху Беларускім.