be

Сёмуха Васіль

Сёмуха Васіль

Васіль Сёмуха (нар. 1936). Нараджэнец Пружаншчыны. Беларускі перакладчык прозы, паэзіі і драматургіі. Закончыў Маскоўскі універсітэт імя М.В. Ламаносава па курсе германістыкі. Надрукаваў пераклады зь нямецкай (Гётэ, Шылер, Гейнэ, Шаміса, Мюлер, Рукерт, Гофман, Ніцшэ, Фалада, Брэхт, Дзюрэнмат, Гесэ, дэ Бройн, Марон, Шт. Гайм, Т. Ман, Кл. Ман, Рыльке, Тракль, Майрынк, Зюскінд, і інш), польскай (Міцкевіч, Славацкі, Норвід, Канапніцка, Анджаеўскі, Крашэўскі, Тувім, Сыракомля, Каспровіч, Піньска і інш.) і латышскай моваў (Райніс, Чакс, Бэлшавіца, Скуіньш, Бэлс, Вацыеціс і інш). Праклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў Баха, Бетховена, Малера, Брамса, Радзівіла, Шумана, Шуберта, Вагнера, Голанда, Агіньскіх, Я. Тарасевіча, Манюшкі, Горскага У 2002 годзе ў яго перакладзе выйшла “Біблія” (Стары і Новы Запаветы). Дзяржаўныя ўзнагароды Латвіі (1998), Германіі (2001) і літаратурная ПЭН-Цэнтра (1996).

Памёр Васіль Сёмуха 3 лютага 2019 году.

Сёмуха Васіль. Выданьні

ARCHE 05(19)2001
pdf

ARCHE 05(19)2001

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

З прадмовы да нумара: "Украінскі нумар “ARCHE” паўстаў найперш з практычнай патрэбы: даць беларусам прыклады таго, як можна пісаць, дасьледаваць, аналізаваць, мысьліць у сытуацыі, набліжанай да бепарускай. Па-другое, з корці адкрыць для нашых людзей кірунак найноўшага ўкраінскага мысьленьня, самабытнасьць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org