Сімвал супраціву: за што судзяць Марыю Калеснікаву?
2021-08-02 16:09
4 жніўня пачнецца суд над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам — сябрамі выбарчага штаба Віктара Бабарыкі і Каардынацыйнай рады.
Суд, як гэта апошнім часам бывае часта ў выпадку са знакавымі асобамі, пройдзе ў закрытым рэжыме.
Ці была гатовая Марыя да такога развіцця сітуацыі і што піша з-за кратаў? Якія чаканні ад суда? Ці здольная міжнародная супольнасць паўплываць на сітуацыю з Марыяй Калеснікавай? На гэтае ды іншыя пытанні адказвае сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч.