- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд), нарадзіўся 01.01.1922 г. у вёсцы Крысава Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага. Вучыўся ў Менскай педагагічнай навучальні (1937-1938). Вучобу пакінуў з-за арышту бацькоў (трэба было ўзяць на сябе клопат пра малодшых братоў і сястру). У час акупацыі працаваў вярстальшчыкам у «Менскай (Беларускай) газэце», затым пісарам ва ўправе гарадскога пасёлка Ілья. З кастрычніка 1942 г. - сакратар часопіса «Новы шлях» (Рыга). Пад час наступления Савецкай Арміі (1944) з'ехаў у Берлін, затым у Прагу, потым у Вену. У 1949 г. выехаў у Аўстралію, дзе працаваў на фабрыцы, займаўся літаратурнай дзейнасцю. Памёр 22.01.1978 г. у Мельбурну (Аўстралія). Першыя вершы апублікаваў у 1937 г. (часопіс «Піянер Беларусі», раённая газета «Ударнік Дзяржыншчыны»). Аўтар кніг паэзіі «Мае песні» (вершы і паэма, Рыга, 1944), «Сіла гневу» (вершы, паэма, Аўстрыя, 1948), «Нятускная краса» (Нью-Ёрк - Мельбурн, 1982). (www.slounik.org)