en

Севярынец Павал

Севярынец Павал

Нарадзіўся 30 сьнежня 1976 г. у Воршы, у сям'і журналіста Канстанціна Севярынца й школьнай настаўніцы Тацьцяны Севярынец. У 1994 г. скончыў з залатым медалём СШ № 25 Віцебска ў мастацка-архітэктурнай клясе, у 2000 годзе – геаграфічны факультэт БДУ, атрымаўшы прафэсію інжынэра-геоляга па спэцыяльнасьці “Разьведка карысных выкапняў".

У 1994-1999 гг. працаваў рэпарцёрам у шэрагу дзяржаўных і камэрцыйных выданьняў. З 1998 г. пачаў друкавацца ў незалежнай прэсе як публіцыст. У кастрычніку 1995 г. уступіў у БНФ "Адраджэньне". У лютым 1997 г. узначаліў Менскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасьні 1997 г. на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём Маладога Фронту.

2 красавіка 1998 г. арыштаваны падчас апазыцыйнае маніфэстацыі ў Менску і за "зрыў канцэрту, прысьвечанага аб'яднаньню Расеі й Беларусі", зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на вул. Валадарскага. Праз 2 месяцы пад ціскам беларускай і міжнароднай грамадзкасьці вызвалены й адпраўлены пад падпіску аб нявыезьдзе ў Віцебск. Крымінальная справа закрытая ў лістападзе 1998 г. без тлумачэньняў і прабачэньняў.

Удзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі ў 1997-2004 гг., больш за 40 разоў затрымліваўся міліцыяй і КДБ; агулам правёў пад арыштам больш за 7 месяцаў і атрымаў 3,5 тысячы даляраў штрафаў.

Заснавальнік асьветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэньня", ініцыятар стварэньня кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў "Пераменаў!", а таксама міжканфэсійнае супольнасьці "Хрысьціянская ініцыятыва". У 1999-2003 гг. – намесьнік старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – старшыня Маладога Фронту.

Адзін з арганізатараў І Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. - чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі "Беларусь у Эўропу!" (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блёку "Маладая Беларусь" (2004 г.), партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя (2005 г.).

У 2005 годзе абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць "трэцяга тэрміну Лукашэнкі", якія адбыліся ў Менску пасьля "рэфэрэндуму-2004" 18 і 19 кастрычніка. Асуджаны да 3-х гадоў абмежаваньня волі (г.зв. "хіміі"), з улікам амністыі тэрмін скарочаны да 2-х гадоў. Адбывае пакараньне на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна на Поўначы Беларусі (Полацкі раён).

Аўтар кнігаў: "Ды-джэй Адраджэньня" (1998 г.), "Пакаленьне Маладога Фронту" (2002 г.), "Нацыянальная ідэя" (2005 г.), "Лісты зь лесу" (2007 г.), "Брату" (2007 г.).

Ляўрэат літаратурнае прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя А. Адамовіча.

Xрысьціянін.

Севярынец Павал :: Publications

pdf epub

Каменнае сэрца


Севярынец Павел

Кніга «Каменнае сэрца» — зборнік эсэ палітычнага вязьня Паўла Севярынца, напісаных за апошнія дваццаць гадоў. Кароткія гісторыі зь беларускай няволі — «сутак», «хіміі», турмаў — паказваюць сёньняшнюю Беларусь знутры. Жыцьцё ва ўмовах рэжыму як яно ёсьць. Кніга «Лісты зь лесу», фрагменты зь якой вы зможаце...… More

Беларусалім

Раман. Кніга першая. Золак
Севярынец Павел

У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю. Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга...… More

pdf

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя

1917 - 2017
Севярынец Павал

“Беларуская хрысціянская дэмакратыя: 1917-2017” – не проста кніга пра палітычную партыю ці ідэалогію. Гэта і жыццяпіс шляху сотняў забытых герояў, якія пайшлі на пакуты і смерць дзеля Бога і Беларусі. Гэта і наўпроставы адказ тым, хто святкуе сёлета стагоддзе самай крывавай у гісторыі чалавецтва рэвалюцыі....… More

pdf

100 асобаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі


Севярынец Павал, укладальнік

Кніга “Сто асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, выдадзеная да стагоддзя першай беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі – гэта біяграфічная панарама адразу некалькіх пакаленняў людзей, якія верылі ў Бога і любілі Беларусь. Патрыярхі-папярэднікі, якія стваралі беларускі рух; ахвярныя правадыры...… More

pdf

Беларускае слова ад спеву


Дзвінская Эла, Мяльгуй Анатоль, Севярынец Павал - складальнікі

Кніга ўяўляе сабой унікальны збор літаратурна-публіцыстычных і крытычных матэрыялаў, прысвечаных выдатнаму беларускаму выканаўцу Зміцеру Вайцюшкевічу. На яе старонках чытач пазнаёміцца з нарысамі пра творчасць музыканта, інтэрв’ю са З. Вайцюшкевічам, рэцэнзіямі на яго музычныя альбомы. Кніга адрасуецца...… More

pdf

Люблю Беларусь


Севярынец Павал

Гэта трэба адчуць. Чым больш я ўслухоўваюся ў тры мэлядычныя склады яе імя, чым глыбей рассмакоўваю гэтыя сем гукаў, спрабуючы напрыканцы ўлавіць няісны, апошні, самы пранізьлівы, а ён усё прападае з празрыстай літарай; чым даўжэй любуюся гэтым хвалюючым, белым-белым з гарачай чырваньню сьцягам — тым...… More

pdf epub

Нацыянальная ідэя

Фэнамэналёгія Беларусі
Севярынец Павал

“Пасьля “Зямлі пад белымі крыламі” Ўладзімера Караткевіча я ня ведаю іншай кнігі пра Беларусь, якая была б напісаная з такой любоўю, пранікнёнасьцю і верай, як кніга Паўла Севярынца.” Уладзімер Арлоў, пісьменьнік. “Гэтая арыгінальная аўтарская энцыкляпэдыя глыбока ўразіла мяне тым, як горача любіць...… More

pdf epub

Лісты зь лесу

Эсэ
Севярынец Павал

Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?.. Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку....… More

pdf

Брату


Севярынец Павал

Кніга складаецца з артыкулаў, эсэ, апавяданьняў, палітычных праграмаў, якія былі напісаныя цягам 1997—2007 гадоў і друкаваліся ў розных газэтах, часопісах ды інтэрнэт-старонках. Аўтар – вядомы ў Беларусі палітык, вязень і публіцыст. Але Павал Севярынец у сваіх тэкстах ня толькі рэагуе на вострыя праблемы...… More

pdf epub

Пакаленьне Маладога Фронту

Гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85 гг.
Севярынец Павал

"ПАКАЛЕНЬНЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ" - асэнсаваньне фэномэну моладзі Беларусі, народжанай у 1970-85 гг. Пакаленьне краху камунізму, дэклярацыі незалежнасьці й дыктатуры Лукашэнкі выходзіла на вуліцы ўвесну 1996-га і стварала Малады Фронт, кансьпіравалася ў падпольлі й займалася шоў-бізнэсам, прападала ў субкультурах...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org