- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Нарадзіўся ў 1964 г. у г. Кобрыні, што на Берасьцейшчыне.
Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1986 годзе. Зьведаў спэцыяльнасьці ад заліўшчыка гарачага мэталю да карэспандэнта незалежнае прэсы. Цяпер працуе загадчыкам літаратурнае часткі Берасьцескага тэатру лялек.
Літаратурную дзейнасьць распачаў з сярэдзіны 80-х гадоў. З пачатку 90-х спрабуе сябе як драматург. На сёньняшні дзень па п”есах І. Сідарука ажыццёўлена некалькі пастановак, у тым ліку ў тэатрах лялек. Першая пастаўленая п’еса – фарс-абсурд “Галава” – пабачыла сьвет у траўні 1992 году на сцэне Тэатра нацыянальнае драматургіі “Вольная сцэна” у пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысэра Валеры Мазынскага. Цяпер тэатр рэпрэсаваны й спыніў сваё існаваньне. Дарэчы, п’еса “Галава” была перакладзеная на гішпанскую мову ды пастаўленая на Кубе. Аднак ніхто з нашых суайчыньнікаў там яе, на жаль, не пабачыў…
І ўсё ж асноўны напрамак дзейнасьці І. Сідарука як драматурга – дзіцячая творчасьць. Апошняя работа – п’еса “Залатая табакерка”, створаная паводле беларускіх народных казак,— у 2001 г. займела Гран-пры на Міжнародным штогадовым тэатральным фэсьце “Белая Вежа”. З гэтым спэктаклем Берасьцейскі тэатр лялек у чэрвені 2002 г. выправіўся ў г. Равэнсбург (Нямеччына) на Фэст тэатраў лялек, а таксама на гастролі па іншых гарадох.
Аўтар паэтычных зборнікаў “Чарнабел” (1991 г.), “Саната Арганата” (1993 г.), “Моўкнасць” (1998), зборніка прозы “Квадратная варона”. Друкуючы аповед “Выкраданьне вепрука” з апошняй названай кнігі, беларускі часапіс “ARCHE” напісаў пра аўтара так: “І. Сідарук – празаік-фантасмагорык, драматург-сюррэаліст, выказьнік маргінальнай сьвядомасьці, майстар чорнага бурлеску…”
Гэты “майстар” таксама стваральнік выдання для дзяцей “Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука”, якое сёньня мае пасьпяховы працяг у беластоцкае газэце “Ніва”.
І. Сідарук – сябра й адзін са стваральнікаў літаратурнае суполкі “Таварыства Вольных Літаратараў”.
Творы друкаваліся ў беларускіх часопісах “Крыніца”, “Маладосць” ды іншых, а таксама ў некаторых замежных выданьнях.
Жанаты, мае дзьвюх дзяўчынак: Дар’ю ды Яну
http://litara.netКалі Міхал Наўроцкі дачытаў апошнюю старонку рамана Алеся Аркуша “Захоп Беларусі марсіянамі”, на вуліцы было цёмна. Ён яшчэ пасядзеў, упароўшы пальцы ў валасы, магчыма, перажываючы за захопленую Беларусь ды перабіраючы сваё. Невядома ад чаго, але на душы рабілася ўсё трывожней. А за вакном – цямней…...… More
Вершы – прысвячаюцца. Трымценню агню, які не згасае. Шолаху траў, што сцелюцца пад нагамі. Няспешнай лістоце, якая кружляе, якая ліецца золатам. Мігатлівым зоркам. Жанчыне. У якой ёсць душа, у якой ёсць імя. І якой даравана наталіцца, якая даруе натхненне. Паэт – не адрозніць першага ад другога. Як дзень...… More
Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага...… More
Кніга аповедаў Кобрынскага пісьменніка Ігара Сідарука “Квадратная варона” уяўляе сабой зборнік прозы, складзены з твораў, напісаных у розныя часы. Навэлы, апавяданні, фантасмагорыйкі, аповеды-фантомы – вось пералік жанраў, выкарыстаных аўтарам. Чытаючы паасобныя творы зборніка мімаволі дашукваешся сувязі...… More
Самы скандальны паэтычны зборнік беларускай літаратуры першай паловы 90-х. Выйшаў (1994) у легендарнай тэвээлаўскай сэрыі “Паэзія новай генэрацыі”. Вершы аб’яднаны ў два разьдзелы: 1. Танкі бяз хоку 2. Арганаўтыка. У апошні разьдзел акрамя вершаў уключаны чатыры міні-аргазм-паэмы: “Споведзь самагубцы”...… More
Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага...… More
Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага...… More
Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”...… More
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі...… More
6 ліпеня — 170-я гадавіна з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Янкі Лучыны. Сыракомля і Дастаеўскі Нарадзіўся Янка Лучына — так ён пачаў падпісваць сябе пад беларускімі творамі, а сапраўднае імя — Іван Неслухоўскі — у Менску ў 1851 годзе. Ён паходзіў са старажытнага беларускага...… More