- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З таго часу, калі жыу Гумбальдт, мінула ужо два стагодзьдзі і сацыяльна-этнічныя умовы пражываньня чалавецтва зьмяніліся карэнным чынам. Два стагодзьдзі таму абсалютная большасьць насельніцтва жыла у вёсцы, дзе навакольнае асяродзьдзе моцна уплывала на паусядзённае жыцьцё чалавека і тым самым, адпаведна, фармавала пасярэдніка у выглядзе мовы паміж суб'ектам (чалавекам) і аб'ектам (навакольная рэчаіснасьць) узьдзеяньня і разуменьня. А так як умовы пражываньня у кожнага народа былі непаўторна унікальнымі, то і адлюстраваньне іх у выглядзе мовы таксама стала такім жа. Цяпер жа большасьць насельніцта амаль ва усіх краінах жыве у гарадах. У адрозьненьне ад вёскі, дзе чалавек напрамую кантактуе з навакольным асяродзьдзем (якое у кожным месцы планеты з'яуляецца непауторным), у горадзе такі кантакт збольшага выключаецца. Прычым, чым горад большы, тым кантакту з навакольлем менш. А так як умовы жыцьця у горадзе амаль паусюль аднолькавыя, то і спосабы выразу навакольнай рэчаіснасьці зь цягам часу становяцца таксама амаль аднолькавыя. Адбываецца тое, што