- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад Норыцы на поўдзень ляжыць вёска Жданы, за якой на адлегласці з паўтара кіламетры раней быў фальварак Вярхоўе. Зараз амаль ніякіх прыкмет таго, што тут калісьці сяліліся людзі i бруіла жыццё, не засталося. Але мясціна вабіць да сябе падарожнікаў і пілігрымаў. Тут шчыльна перапляліся духоўныя сцежкі паганства і хрысціянства, што, урэшце, стварае прастору, насычаную энергетыкай сакральнасці, таямнічасці. Верагодна, у дахрысціянскія часы ў гэтай мясцовасці знаходзіўся культавы цэнтр тутэйшых плямёнаў.