- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыведзеныя ў гэтым выданні чарнавыя нататкі не прызначаліся да друку. Меркавалася, што яшчэ будзе мажлівасць сур.ёзна папрацаваць і над успамінамі, і над сабранымі за жыццё навуковымі матэрыяламі. Ды, на жаль, не ўсё залежыць толькі ад нас і нашага жадання. І вось рэальнасць: 2-га сакавіка 1995года раптоўны абшырны інфаркт міякарда звальвае мяне зусім неспадзеўна. Выклікана машына хуткай дапамогі і кардыялагічнае аддзяленне раённай лякарні, а праз тры дні клінічная смерць!