Што жыхары Сакольшчыны думаюць пра каронавірус?
2020-05-07 19:56
Праблемы, звязаныя з каронавірусам, закранулі жыхароў нешматлюднай Сакольшчыны.
Наша карэспандэнтка запытала, што вяскоўцы думаюць пра каронавірус:
– Калісьці вельмі шмат людзей было.
– Мая дачка была за мяжой, я таксама. Прыехала і дзякуй Богу здаровая.
– Каронавірус – усё гэта выдумана. Усё зрабілі дзеля таго, каб пазбавіцца ад старых.
Частка жыхароў застаецца абыякавай да сітуацыі з эпідэміяй.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя