Што засталося ад Каардынацыйнай рады і што яна робіць?
2020-12-26 12:05
Так сталася, што сёння практычна ўсе лідары Каардынацыйнай рады альбо за кратамі, альбо за мяжой.
Дый палітычная актыўнасць сканцэнтравалася ў офісе Святланы Ціханоўскай і Народным антыкрызісным кіраванні на чале з Паўлам Латушкам. Дзейнасць Каардынацыйнай рады на гэтым фоне практычна незаўважная.
Чым сёння займаецца Каардынацыйная рада? Ці не прыйшоў час “закрыцця” гэтай ініцыятывы? Ці атрымліваецца ў Вольгі Кавальковай каардынаваць супрацу офіса Ціханоўскай і НАК Латушкі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады
Вольга Кавалькова.